|
|
Нашы праекты
2008-11-03 17:47
5 лістапада а 21 гадзіне ў Дрэздэнскім клубе AQUARIUM адбудзецца адкрыццё выставы плаката “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”. Дрэздэн, знакаміты сваёй галерэяй, стане трэцім еўрапейскім горадам, які прыме вандроўную выставу, падрыхтаваную “Офісам за дэмакратычную Беларусь” і Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы " нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Браціслава).
2008-10-31 11:09
24 кастрычніка ў Берлінскай галерэі Für Fortgeschrittene, адбылося адкрыццё выставы "Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі"
2008-10-17 17:38
24 кастрычніка а 19:00 у Берлінскай галерэі Für Fortgeschrittene, што месціцца па адрасе: Schwedenstr.13 13359 Berlin, адбудзецца адкрыццё выставы пад назвай “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”.
У экспазіцыю ўключаныя работы 16 плакатыстаў, што ахопліваюць перыяд ад пачатку 1970-х гг. да цяперашняга часу. Плакаты, якія адлюстроўваюць дэмакратычныя павевы, далі пачатак новай эпосе ў беларускім мастацтве. У гэты час з’явілася шмат твораў, што ўвасаблялі ўжо не сацыялістычны рэалізм, дамінанты ў савецкай эстэтыцы, а тагачасныя тэндэнцыі графікі і выяўленчага мастацтва. У працы мастакоў-плакатыстаў відавочны пошук асаблівай ідэнтычнасці для такога сацыяльнага феномену, як “Homo Sovieticus”. Выбар у якасці сродку выяўлення плаката ёсць прыкладам актыўнай грамадзянскай пазіцыі аўтараў, якія па прафесіі з’яўляюцца дызайнерамі. Шмат якія плакаты маюць непрыхаваны антытаталітарны змест.
2008-10-10 18:11
7 кастрычніка ў Варшаўскай галерэі ZOYA, якая месціцца па адрасе: ul. Kopernika 32 m. 8 00-336 Warszawa, адкрылася выстава пад назвай “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”. Польская сталіца – першы горад, які прывітаў ў сябе вандроўную выставу, падрыхтаваную “Офісам за дэмакратычную Беларусь” пры падтрымцы нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Братыслава). У рамках нашага праекта творы выдатных беларускіх мастакоў-плакатыстаў пабачаць аўдыторыі розных гарадоў Заходняй Еўропы і будуць надалей вандраваць па сталіцах кантынента, а таксама, спадзяемся, і па краінах Паўночнай Амерыкі.
2008-09-25 14:39
Абвяшчаецца набор кандыдатаў для адукацыйнага візіту ў Брусель.
З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.
2008-09-09 16:42
8 верасня “Офіс за дэмакратычную Беларусь” сумесна з нямецкай фундацыяй Hanse Office арганізавалі паказ дакументальнага фільма маладога рэжысёра з Германіі Себастыяна Хайнцэля (Sebastian Heinzel ) “89 міліметраў”. Некалькі год таму ён здзейсніў падарожжа па Беларусі, каб пазнаёміцца з тым, як жывуць і ўспрымаюць свабоду маладыя людзі ў краіне так званай “апошняй дыктатуры Еўропы”.
2008-06-16 10:49
11-12 чэрвеня на запрашэнне “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і славацкай фундацыі “Понціс” (Pontis Foundation) Брусель наведала група беларускіх экспертаў. Эканаміст Аляксандр Чубрык з Даследчага інстытута ІМП і старшыня Фонда па развіцці прававых тэхналогій Алена Танкачова сустрэліся з афіцыйнымі прадстаўнікамі Еўразвязу, розных даследчых калектываў і міжнародных грамадскіх арганізацый.
2008-05-16 17:18
10 траўня ў рамках святкавання Дзён Еўропы ў Парыжы французская арганізацыя La Maison d’Europe et d’Orient (“Дом Еўропы і Усходу”) вырашыла правесці міні-фестываль усходне- і паўднёваеўрапейскіх культур, якія да гэтага часу застаюцца малавядомымі ў так званай Старой Еўропе.
Дзякуючы намаганням “Офісу за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і арганізацыям Belprojet і Perspectives Biélorussiennes , што займаюцца папулярызацыяй беларускай культуры ў Францыі, на фестывалі была прадстаўлена і наша краіна.
Фотарэпартаж
2008-05-08 19:09
4 траўня з ініцыятывы “Офіса за дэмакратычную Беларусь” адбылася інфармацыйная сустрэча са студэнтамі Адрыятычнага каледжу аб’яднанага свету (Трыест, Італія), прымеркаваная да гадавіны самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы ў свеце – выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
2008-04-10 06:00
9 красавіка прадстаўнікі “Офіса за дэмакратычную Беларусь” паўдзельнічалі ў інфармацыйнай вечарыне ў г. Генце (Бельгія), прачытаўшы лекцыю для студэнтаў эканамічнага факультэта мясцовага універсітэта . Чытанні па Беларусі былі арганізаваныя нідэрландскай грамадскай арганізацыяй Пакт Крысці.
|
|
|

|
|
|
|
« Верасень 2010
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
05.07.10
Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка
Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.
У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. |
|
06.07.10
Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні. |
|
|
|
|
|
|
|
|