
Еўропа шукае кантактаў з афіцыйным Мінскам і спадзяецца на далейшы ўдзел Беларусі ў праграме Усходняга партнёрства. Беларускую сталіцу наведаў амбасадар па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Чэхіі. Цягам дня Петэр Марэш правёў сустрэчы ў МЗС Беларусі, Міністэрствах культуры і адукацыі, Акадэміі навук, а таксама Беларускім дзяржаўным універсітэце. Ва ўсіх гэтых установах, па словах дыпламата, ішла гаворка пра магчымасць далейшага супрацоўніцтва, не гледзячы на існуючыя рознагалоссі паміж Мінскам і Брусэлем.