“Дом узаемаразумення”
Ініцыятыва “Дом узаемаразумення” (“Clearing House”) – частка праекта “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Belarus-EU Task Force), распрацаваная ў партнёрстве з Міжнародным кансорцыюмам
“ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”,
Форумам Сюд (Швецыя) і
Пактам і падтрыманая Еўрапейскай камісіяй. Ініцыятыва накіравана на ўмацаванне патэнцыялу беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, паглыбленне іх супрацоўніцтва з ЕС і яго дзяржавамі-сябрамі, а таксама на паляпшэнне каардынацыі паміж беларускімі НДА і Еўрасаюзам, еўрапейскімі донарамі і міжнароднымі імплементарамі.
Праект прадугледжвае правядзенне шэрагу сустрэч тэматычных груп па наступных накірунках:
адукацыя, культура, СМІ, аналітычная супольнасць, правы чалавека, справы моладзі, cацыяльныя пытанні і найменш абароненыя групы, энергетыка, транспарт і ахова навакольнага асяроддзя; сельская гаспадарка, рэгіянальная развіццё, малы і сярэдні бізнес. Як вынік, будзе створана агульная
Працоўная група, якая зможа акумуляваць і выражаць інтарэсы беларускіх арганізацый, што працуюць у гэтых абласцях.
Ва ўсіх шасці рэгіёнах Беларусі пройдуць таксама адмысловыя
трэнінгі, на якіх прадстаўнікам беларускіх грамадскіх арганізацый распавядуць пра магчымасці падтрымкі, якія Еўрасаюз сёння прапаноўвае Беларусі, а таксама пра асаблівасці складання праектных заявак і патарбаванні да вядзення праектаў.
Яшчэ адным вынікам ініцыятывы стане падтрыхтоўка
трох кансультантаў, якія будуць дапамагаць беларускім арганізацыям рыхтаваць праектныя заяўкі для Еўракамісіі.
Аўтараы ініцыятывы мяркуюць, што ўсе гэтыя захады дапамогуць павысіць якасць праектных прапаноў з аднаго боку, а з іншага, паспрыяюць складанню праграм падтрымкі Беларусі з улікам рэальных патрэбаў грамадзянскай супольнасці.