|
|
ААН і Беларусь
2011-11-25 18:39 / un.org
Пераклад: ОДБ
Эксперты ААН па правах чалавека перасцерагаюць, што нядаўна прынятыя Беларуссю змены ў заканадаўства, могуць сур’ёзна абмежаваць асноўныя грамадзянскія правы: свабоду асацыяцый, сходаў і слова. У сумеснай заяве, зробленай трыма незалежнымі экспертамі ў Жэневе, падкрэсліваецца, што ўхваленыя Нацыянальным сходам Беларусі змены могуць яшчэ больш узмацніць “атмасферу страху і запалохвання” ў краіне.
2011-05-24 17:48 / Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
 На тэрыторыі Валожынскага раёна ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ па інтэграцыі пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання прайшла прыродаахоўная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці, які штогод адзначаецца 22 траўня. Мерапрыемства праводзілася сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Навукова–практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах. У ім таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў лясной гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, УП Белдзяржлес, РУП Бедзяржпаляванне, Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскіх прыродаахоўных аб'яднанняў, СМІ.
2011-05-20 12:02 / Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
 На чацвёртай сесіі Групы спецыялістаў ЕЭК ААН па палітыцы інавацый і канкурэнтаздольнасці ў Жэневе была прадстаўлена публікацыя ЕЭК ААН «Агляд інавацыйнай дзейнасці Беларусі». Агляд ўтрымлівае комплекс рэкамендацый і палітычных прапаноў па стымуляванні інавацыйнай актыўнасці ў краіне, нарошчванні яе інавацыйнага патэнцыяла і паляпшэнні агульнай выніковасці нацыянальнай інавацыйнай сістэмы.
2011-04-26 16:50 / Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
 Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун засмучаны выбухам у мінскім метро. Ён выказаў спачуванні народа Беларусі і, у прыватнасці, сем'ям ахвяр. Кіраўнік ААН зычыў хуткага акрыяння параненым. «Генеральны сакратар Пан Гі Мун з смуткам даведаўся аб смяротным выбуху ў мінскім метро ў Беларусі ў выніку якога, як паведамляецца, прынамсі 11 чалавек загінулі, і шматлікія іншыя асобы атрымалі раненні», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Генеральнага сакратара.
2011-04-04 12:44 / growinginclusivemarkets.org
 – Як інклюзіўныя бізнес-мадэлі ствараюць перспектывы для кожнага ў краінах з пераходнай эканомікай Еўропы і Цэнтральнай Азіі
Рэгіён краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі з пераходнай эканомікай можна адначасова разглядаць як самы перадавы і самы адсталы у дачыненні да інклюзіўнага бізнесу. Самым перадавым яго можна лічыць таму, што да пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ўсе краіны рэгіёну, акрамя Турцыі, жылі ва ўмовах сацыялістычнага рэжыму, пры якім бізнес быў арыентаваны на прадастаўленне эканамічных магчымасцяў для ўсяго насельніцтва ў якасці спажыўцоў і работнікаў. Самым адсталым у частцы інклюзіўнага бізнесу гэты рэгіён можна лічыць таму, што пасля пераходнага перыяду кампаніі адмовіліся ад старога падыходу, які прадугледжваў адсутнасць канкурэнцыі.
2011-02-22 16:52 / Представительство ООН в Беларуси
 З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнiкi агенцтваў ААН у Беларусi прачыталi верш Максiма Багдановiча «Санет». Гэты дзень быў абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе i мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый.
2010-11-25 16:03 / Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
 Сэрыя канцэртаў супраць хатняга гвалту «Больш ні гуку!» пройдзе ў абласных цэнтрох Беларусі. Канцэрты адбудуцца ў рамках Інфармацыйнай кампаніі супраць хатняга гвалту, якую ладзіць Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Кампанія ў Беларусі зьяўляецца часткай глабальнай ініцыятывы ААН, якая праводзіцца адначасова ў розных краінах свету з 25 лістапада па 10 снежня, прысвечаных барацьбе супраць гвалту ў дачыненні да жанчын. Ідэя правядзення канцэртаў супраць гвалту палягае ў тым, каб казаць аб сур'ёзных праблемах на мове музыкі і драйва. Гэта і зробяць папулярныя беларускія выканаўцы — Дзядзя Ваня, «КлЁндайк», The Toobes, Open Space і іншыя.
2006-11-23 09:00 / Reuters
Эвілін Леапольд
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый; 22 лістапада (Reuters)
У сераду галоўная група экспертаў ААН абвінаваціла Беларусь і М’янму (былую Бірму) у парушэнні правоў чалавека. Гэта адбылося на фоне дэбатаў пра тое, ці магчыма наогул папракаць у парушэнні правоў чалавека адну асобную краіну.
|
|
|

|
|
|
|
« Люты 2012
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
31.01.12
Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў.
Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г. |
|
19.02.12
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу. |
|
|
|
|
|
|
|
|